падаваць звароты, выкладаць довады службовай асобе, якая праводзіць асабісты прыём;
знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду іх зваротаў (за выключэннем матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана), у тым ліку рабіць выпіскі з гэтых матэрыялаў, ажыццяўляць іх фотаздымку;
прадстаўляць дадатковыя дакументы і (або) звесткі або звяртацца з просьбай аб іх запатрабаванні, у тым ліку ў электроннай форме, у выпадку, калі запатрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і у іх не змяшчаюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую ахоўваную законам таямніцу;
адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
атрымліваць адказы (паведамлення) на звароты;
абскарджваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;
прымяняць тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) са згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і іншымі актамі заканадаўства.
Заяўнікі абавязаны:
выконваць патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”;
падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць ужывання нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў;
своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змяненні свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і іншымі заканадаўчымі актамі.