На падставе пункта 66 Рэгламенту Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, зацверджанага рашэннем Салігорскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 чэрвеня 2018 г. № 823 (са зменамі, унесенымі рашэннем Салігорскага райвыканкама 26 лютага 2021 г. № 302), асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама праводзіцца па графіку, зацверджанаму старшынёй райвыканкама. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца аддзелам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
Кансультаванне па пытаннях запісу на асабісты прыём па тэлефонах: 23 73 51, 23-73-04.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні Салігорскага райвыканкама ажыццяўляе аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (1 паверх, ) у каб. № 125) працоўныя дні (панядзелак – пятніца) і гадзіны (з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30).