Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

11.12.2024 09:58

Кіраўніцтва

Старшыня райвыканкама

Ладыга Анатоль Міхайлавіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1977 года ў В.Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 2011 г. скончыў установу адукацыі “Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны «па спецыяльнасці»ветэрынарная медыцына”.

З 1996 г.працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Капыльскага раёна на розных пасадах, з 2014 г. па 2017 г. займаў пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, з 2019 г. – старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта.

1 чэрвеня 2023 г.прызначаны старшынёй Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Намеснікі старшыні райвыканкама

Рэут Мікіта Ігаравіч нарадзіўся 7 сакавіка 1990 года ў г.Мінску.
У 2021 г. скончыў установу адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія “па спецыяльнасці” Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу”»
Працоўную дзейнасць пачаў у сферы адукацыі ў 2011 г.
З 2019 па 2022 гг.працаваў на розных пасадах у сельскагаспадарчых арганізацыях Капыльскага і Слуцкага раёнаў.
Да прызначэння на пасаду першага намесніка старшыні-начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта займаў пасаду дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорскі райаграсэрвіс».
З мая 2024 г.першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Цыбулёнак Людміла Фёдараўна нарадзілася 11.07.1975 года ў г. Салігорску. У 1996 годзе скончыла Беларускі недзяржаўны Інстытут правазнаўства, па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2006 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».

З 1999 па 2010 год працавала ў органах выканаўчай улады Салігорскага раёна.

Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама па эканоміцы працавала на пасадзе начальніка Салігорскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2015 года-намеснік старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Цуба Наталля Мікалаеўна нарадзілася 24 мая 1978 года ў В.Цесава Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці»Беларуская філалогія”.

З пачатку працоўнай дзейнасці ў 1997 годзе працавала на розных пасадах у сферы адукацыі і дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. У Салігорскім раённым выканаўчым камітэце працуе з 2006 года.

Да прызначэння на пасаду намесніка старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта займала пасады начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы.

Са снежня 2022 г. намеснік старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Пархоменка Павел Віктаравіч нарадзіўся 17 ліпеня 1981 года
у г. Горкі Магілёўскай вобласці. У 2002 г. скончыў установу адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»
У 2009 г.прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 годзе эканамістам планава-эканамічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жилтеплострой». З 2005 па 2009 г.г. працаваў на розных пасадах у Мінскім абласным унітарным прадпрыемстве «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі». У 2021 г.займаў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак № 4 Партызанскага раёна г. Мінска». З 2021 па 2023 г.г. –дырэктар Салігорскага ГАРАДСКОГА ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «ЖКГ «Комплекс».

З лістапада 2023 г. – намеснік старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.


Кіраўнік спраў райвыканкама

Лявончык Алена Іванаўна

Працоўную дзейнасць у Салігорскім раённым выканаўчым камітэце пачала ў 2007 годзе ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Да назначэння на пасаду кіраўніка справамі займала пасаду начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Са жніўня 2023 года – кіраўнік спраў Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, укаранення і выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці дзяржаўных органаў, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама (у тым ліку правядзення дзяржаўных закупак за кошт сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне органаў кіравання і самакіравання), арганізацыі і правядзенні паседжанняў райвыканкама, унутранага працоўнага распарадку.

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”, узаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення справамі.

Каардынуе дзейнасць:

упраўлення справамі райвыканкама;

аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;

аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;

спецыялістаў камунальнага вытворчага унітарнага прадпрыемства «ІВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта»;

сельскіх выканаўчых камітэтаў;

дзяржаўнай установы “Салігорскі раённы архіў”.

Кіруе адміністрацыйнай камісіяй.