Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

Правы і абавязкі грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

11.12.2024 09:13

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года №433-3 “Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

 (Вынятка)

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

 Зацікаўленыя асобы маюць права:

звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;

бясплатна атрымліваць ад ўпаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

атрымліваць ад ўпаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах , камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны;

атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);

адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;обжаловать принятые административные решения;

адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 11. Абавязкi зацікаўленых асобаў

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

ветліва ставіцца да работнікаў ўпаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якiя прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым часткi першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;

ўносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

своечасова інфармаваць ўпаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб

  1. Трэція асобы маюць права:

атрымліваць ад ўпаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (ўдзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўваемай законам тайны;

адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленае шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

  1. Трэція асобы абавязаны:

ветліва ставіцца да работнікаў ўпаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.