Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

Парадак абскарджвання адміністрацыйных рашэнняў

11.12.2024 09:13

Выманне

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года №433-3 “Аб асновах адміністрацыйных працэдур»

Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння

  1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
  2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйшую арганiзацыю) альбо ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скаргаў (далей – орган, які разглядае скаргу).
  3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калi iншы парадак абскарджвання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядаў скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі

  1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзеная ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця абскарджваемага адміністрацыйнага рашэння.
  2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).