Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
Даведачна-інфармацыйная служба 142
Аб службе «адно акно»
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 “Аб службе «адно акно» з 27 лістапада 2018 г. у будынку Салігорскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Салігорск, вул. Казлова, 35 працуе служба «адно акно».
Інспектары службы вядуць прыём грамадзян на 1 паверсе ў правым крыле будынка райвыканкама (уваход асобны).
Рэжым працы: панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00, аўторак, чацвер з 8.00 да 20.00, 2-я і 4-я субота з 9.00 да 13.00, выхадны дзень – нядзеля.
Тэлефoны: (8 0174) 23-73-30, (8 0174) 23-73-12, даведачна-інфармацыйны нумар 142.
Спецыялісты службы “адно акно” Салігорскага райвыканкама па тэлефонах (8 0174) 23-73-30, (8 0174) 23-73-12 і пры асабістым звароце зацікаўленых асоб ажыццяўляюць папярэдні запіс на прыём.
У мэтах забеспячэння доступу да адзінага парталу электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы для падачы заяў, атрымання адміністрацыйных рашэнняў (апавяшчэнняў аб прынятых рашэннях) і падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца ў службу «адно акно» для атрымання унікальнага ідэнтыфікатара.