Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

04.08.2026 14:24 (обновлено: 11.08.2026 14:26)

Больш за 100 тыс. тон сена ўжо нарыхтавалі сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Мінскай вобласці нарыхтавалі больш за 100 тыс. т сена. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Паралельна з уборачнай у Мінскай вобласці актыўнымі тэмпамі ідзе нарыхтоўка кармоў для жывёлагадоўчай галіны. «У цяперашні час гаспадаркамі нарыхтавана 2,8 млн т сенажу, 41,7 тыс. т сіласу, 850 тыс. т травяных кармоў, а таксама больш за 100 тыс. т сена, што амаль у два разы больш, чым у мінулым годзе», — паведамілі ў прэс-службе.

Да маючай адбыцца зімоўкі гаспадаркамі цэнтральнага рэгіёна павінна быць нарыхтавана больш за 140 тыс. т сена, 3,5 млн т сенажу і 4,55 млн т сіласу.