Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

15.07.2026 11:21 (обновлено: 20.07.2026 11:23)

Першы рэгіянальны школьны кірмаш у Мінскай вобласці пройдзе 15 жніўня

Першы рэгіянальны школьны кірмаш у Мінскай вобласці пройдзе ў Салігорску 15 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама.

На тэрыторыі Мінскай вобласці рэгіянальныя спецыялізаваныя кірмашы да пачатку 2026/2027 навучальнага года запланаваны з 15 жніўня да 5 верасня.

Першы рэгіянальны спецыялізаваны кірмаш пройдзе ў Салігорску. А 22 жніўня кірмашовы гандаль школьнымі таварамі разгорнецца ў Барысаве, Жодзіне, Маладзечне, Слуцку.

Акрамя гэтага, раённыя спецыялізаваныя кірмашы да пачатку 2026/2027 навучальнага года ў рэгіёнах Мінскай вобласці будуць праходзіць штотыдзень па выхадных днях з 18 ліпеня па 5 верасня.

Арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання ўсіх форм уласнасці, прамысловасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва, майстроў народных промыслаў, індывідуальных прадпрымальнікаў запрашаюць прыняць удзел у кірмашах.