Тавараабарот Мінскай вобласці з Расіяй вырас амаль у тры разы з 2020 года. Аб гэтым расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка ў час пленарнага пасяджэння XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўная тэма форуму – эканамічнае ўзаемадзеянне рэгіёнаў як аснова для ўстойлівага развіцця Беларусі і Расіі, адзначыў Аляксей Кушнярэнка. «Як падкрэслівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, развіццё Мінскай вобласці шмат у чым вызначае развіццё краіны. Вобласць фарміруе амаль 20 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту, каля 25 працэнтаў сельскагаспадарчай прадукцыі і інвестыцый у асноўны капітал. Такія вынікі сталі магчымыя ў тым ліку дзякуючы ўзаемадзеянню з расейскімі калегамі», – распавёў ён.

Так, дагаворная аснова ўключае 40 пагадненняў аб супрацоўніцтве Мінскай вобласці з расійскімі рэгіёнамі і больш за 100 пагадненняў на ўзроўні раёнаў з расійскімі муніцыпальнымі ўтварэннямі. «З 2020 года тавараабарот Мінскай вобласці з Расейскай Федэрацыяй вырас амаль у тры разы. Нашы краіны імкнуцца да зняцця існуючых абмежаванняў, якія ўплываюць на ўзаемны гандаль. У якасці станоўчых прыкладаў можна адзначыць, што ў Саюзнай дзяржаве адменены дазволы на двухбаковыя грузавыя аўтамабільныя перавозкі, прызнаецца электронны лічбавы подпіс пры правядзенні закупак. На пастаяннай аснове вядзецца праца па адкрыцці новых транспартных зносін паміж рэгіёнамі», – распавёў старшыня.

XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 25 і 26 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці. За гады правядзення форум набыў статус традыцыйнай дыялогавай пляцоўкі для прадстаўнікоў органаў улады і бізнес-супольнасцей дзвюх краін. Арганізатары форуму – Савет Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Расіі.