Беларуска-расійскі студэнцкі педагагічны атрад прыступіў да работы ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».
Фота: сайт НДЦ «Зубраня».
У прэс-службе паведамілі: — У склад міжнароднага педагагічнага атрада ўвайшлі 20 чалавек — па 10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны. Расійскую Федэрацыю ў атрадзе прадстаўляюць студэнты з Маскоўскай вобласці.
Міжнародны праект «Зубраня» ў Беларусі стаў новым этапам сумеснай работы студэнцкіх атрадаў Саюзнай дзяржавы, адзначыў кіраўнік Цэнтральнага штаба Расійскіх студэнцкіх атрадаў Яраслаў Зубашчанка: — Для педагагічных атрадаў Падмаскоўя гэта не проста работа важатымі — гэта шанц заявіць пра сябе на міжнародным узроўні, прымяніць атрыманыя веды на практыцы і годна прадставіць свой рэгіён на міжнароднай пляцоўцы, умацоўваючы сяброўскія сувязі паміж моладдзю Расіі і Беларусі.
Важатыя будуць працаваць у змешаных міжнародных камандах, сумесна арганізоўваць творчыя, спартыўныя і адукацыйныя мерапрыемствы, вывучаць падыходы да арганізацыі дзіцячага адпачынку ў Расіі і Беларусі.