Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

04.03.2026 12:04 (обновлено: 24.06.2026 12:07)

Графічны знак беларускага рубля

Графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь — беларускага рубля зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 г. № 25.

Графічны знак уяўляе сабой кірылічную загалоўную літару «Б», з якой пачынаецца слова «Беларусь», што дазваляе асацыяваць выяву з Рэспублікай Беларусь і нацыянальнай грашовай адзінкай краіны. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць.

Графічны знак гарманічна ўпісваецца ў міжнародную сістэму графічных знакаў сусветных валют. Яго выкарыстанне спрыяе павышэнню даверу да беларускага рубля, а таксама падтрымцы пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы для спампоўвання: