Ужо ў гэтую суботу, 21 лютага, на базе «Барысаў-Арэны» адбудзецца абласное спартыўнае свята «Мінская лыжня-2026». Сёлета мерапрыемства ўпершыню пройдзе на гэтай пляцоўцы, сабраўшы аматараў лыжнага спорту з усяго рэгіёна.
Як паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама, удзел у спаборніцтвах прымуць каманды з усіх раёнаў Міншчыны. За перамогу будуць змагацца спартсмены-аматары ва ўзросце ад 30 гадоў і старэй.
Для гледачоў і гасцей арганізатары падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму. На тэрыторыі будзе працаваць выязны гандаль, дзе можна будзе сагрэцца гарачымі блінамі. Таксама гасцей чакаюць зімовыя забавы для дзяцей і кірмаш майстроў, дзе можна прыгледзець сувеніры ручной работы.
Настрой на працягу ўсяго свята будуць ствараць творчыя калектывы Мінскай вобласці.

Уваход на мерапрыемства свабодны.