Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.05.2025 г. № 298 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» устаноўлены да 31 снежня 2030 г.
У выніку грамадзяне Рэспублікі Беларусь атрымалі дадатковую магчымасць скарыстацца прадастаўленым заканадаўствам правам на ўдзел у бясплатнай прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і набыць у дзяржавы ў абмен на чэкі «Маёмасць» акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, што з’яўляецца адзіным спосабам выкарыстання чэкаў «Маёмасць» па мэтавым прызначэнні.
У апошнія некалькі гадоў актыўнасць грамадзян па абмене чэкаў «Маёмасць» істотна павысілася. У 2025 годзе для набыцця акцый прадпрыемстваў, размешчаных у Мінскай вобласці, грамадзяне абмянялі 34 342 чэкі, што ў 1,3 раза больш, чым у 2024 годзе (27 447 чэкаў) і амаль у 3 разы больш за ўзровень 2023 года (12 050 чэкаў).
На 1 лютага 2026 г. у падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» да абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі 136 акцыянерных таварыстваў рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння, сярод якіх прадпрыемствы прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, транспарту, гандлю і іншых галін.
Пералік таварыстваў размешчаны на сайце ААТ «ААБ «Беларусбанк» https://belarusbank.by/fizicheskim_licam/investicii/stocks/obmen_aktsiy_predpriyatiy_na_ipch_imushchestvo/.
У адпаведнасці з заканадаўствам для абмену на акцыі могуць быць выкарыстаны чэкі «Маёмасць», налічаныя грамадзяніну асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння (у суме не больш за 250 чэкаў) і (або) па спадчыне (без абмежавання) ад блізкіх сваякоў, пры ўмове, што доряцца (спадкуюцца) толькі чэкі, выдадзеныя гэтым асобам.
Абмен чэкаў на акцыі ажыццяўляецца ў любым падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю, пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфіката чэкаў «Маёмасць» (для пошуку падраздзялення неабходна перайсці на сайт банка па ўказанай вышэй спасылцы).
У выпадку страты сертыфіката грамадзянін захоўвае права ўласнасці на чэкі «Маёмасць», а сертыфікат можа быць адноўлены банкам шляхам выдачы дубліката.
Важна! Пасля абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыі прадпрыемстваў чэкі пагашаюцца і вяртанню для паўторнага выкарыстання не падлягаюць.
Для зніжэння інвестыцыйнай рызыкі пры абмене чэкаў «Маёмасць» рэкамендуецца папярэдне вывучыць інфармацыю аб акцыянерных таварыствах, акцыі якіх грамадзянін мае намер набыць. Звесткі аб фінансавых выніках гаспадарчай дзейнасці акцыянерных таварыстваў і выплаце дывідэндаў знаходзяцца ў адкрытым доступе на Адзіным партале фінансавага рынку https://epfr.gov.by/organizations.
Падрабязную інфармацыю па пытаннях выкарыстання і абмену чэкаў «Маёмасць» можна атрымаць у камітэце дзяржаўнай маёмасці Мінскага аблвыканкама па тэлефоне (+ 375 17) 500 45 08.