Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

12.01.2026 10:30 (обновлено: 24.06.2026 10:33)

У Мінскім аблвыканкаме працягвае работу гарачая лінія па пытаннях уборкі снегу

У Мінскім аблвыканкаме працягвае працаваць гарачая лінія па пытаннях уборкі снегу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама. 

Жыхары Мінскай вобласці могуць звярнуцца па пытаннях вывазу снегу, прадастаўлення інвентару, уборкі дваровых тэрыторый і расчышчэння дарог у малых населеных пунктах на гарачую лінію Мінскага аблвыканкама ў буднія дні з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 8(017) 500 41 25. 

У прэс-службе таксама адзначылі, што ЖКГ вобласці вядзе ўборку снегу ва ўзмоцненым рэжыме. За ноч вывезена амаль 4 тыс. куб.м снегу, на апрацоўку тэрыторый выкарыстана 533 т супрацьгалалёдных матэрыялаў.