Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

25.03.2025 14:20

Жыхары Мінскай вобласці змогуць 27 сакавіка атрымаць бескаштоўнакансультацыю ад прафсаюзных юрыстаў.

Выязныя прыёмы інспектараў працы пройдуць 27 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці. Спецыялісты галіновых прафсаюзаў і Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў дапамогуць усім жадаючым.

“Спектр пытанняў, па якіх грамадзяне могуць звяртацца да прафсаюзных юрыстаў, не абмяжоўваецца толькі працоўным заканадаўствам. Спецыялісты гатовы дапамагчы ў вобласці сямейнага, пенсійнага, жыллёвага права.
Прыёмы пройдуць з наяўнасцю прадстаўнікоў пракуратуры, якія таксама пры
патрэбе прымуць удзел у развязцы пытанняў. Апроч кансультацый пройдзе
праўная асвета грамадзянаў”, – паведамілі ў аб’яднанні.

Такую форму працы, як прыёмы грамадзянаў, прафсаюзныя юрысты практыкуюць з 2015 года.

Дэталёвей пра прыёмы ў Мінскай вобласці можна даведацца па тэлефоне 8017 323-39-23.