Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

21.03.2025 13:22

Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прысяга Прэзідэнта прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазней за два месяцы з дня выбрання Прэзідэнта.