Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

07.12.2024 10:37 (обновлено: 11.12.2024 10:38)

У Салігорску завяршылі прыём падпісных лістоў ад кіраўнікоў ініцыятыўных груп

На дадзеным этапе электаральнай кампаніі Салігорская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь завяршыла прыём падпісных лістоў ад кіраўнікоў ініцыятыўных груп.


У адпаведнасці з артыкулам 61 Выбарчага кодэкса камісія прыступіла да праверкі дакладнасці дадзеных у падпісных лістах. Па заканчэнні праверкі вынікі будуць перададзены ў абласную камісію.

У Салігорскую раённую камісію паступілі падпісныя лісты ў падтрымку наступных асоб: Алега Гайдукевіча, Ганны Канапацкай, Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Сыранкова, Аляксандра Хіжняка.