Кіраўнік раёна сёння наведаў Даўгоўскі сельскі савет. Адна з мэт — больш дэталёвае азнаямленне з работай медустаноў у сельскай мясцовасці. У рамках візіту Анатоль Ладыга наведаў фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Мазуршчына, абмеркаваў актуальныя тэмы з кіраўніком і работнікамі Даўгоўскай бальніцы сястрынскага догляду. У працоўнай паездцы прынялі ўдзел намеснік старшыні Наталля Цуба і галоўдоктар Салігорскай ЦРБ Вольга Крэч. А зараз да падрабязнасцяў.
У вёсцы Мазуршчына кіраўнік раёна асабіста азнаёміўся з працай модульнага фельчарска-акушэрскага пункта, надаўшы асаблівую ўвагу практычным аспектам яго функцыянавання. Нагадаем, што гэты ФАП, другі з трох падобных медыцынскіх устаноў, адчыненых у раёне, пачаў прыём пацыентаў у лютым бягучага года. Медыцынскія работнікі і жыхары Мазуршчыны, а таксама трох прылеглых населеных пунктаў, ужо змаглі ацаніць перавагі сучаснага і камфортнага медыцынскага абслугоўвання, якое прадастаўляецца ў новым ФАПе.
У ходзе візіту кіраўнік раёна цікавіўся ў Святланы Бяссонавай пытаннямі арганізацыі работы ФАПа, абмеркаваў даступнасць медыцынскіх паслуг для насельніцтва, забеспячэнне лекавымі сродкамі, а таксама наяўнасць і эфектыўнасць выкарыстання сучаснага медыцынскага абсталявання. Не сышлі і ад бытавых пытанняў: камунікацыі, апал, тэмпературны рэжым і т.д., — для кіраўніка раёна не было другарадных пытанняў. У клопаце пра здароўе людзей не можа быць малаважных рэчаў. Анатоль Ладыга вырашыў на асабістым вопыце пераканацца ў тым, пра што гавораць жыхары Мазуршчыны, якія хваляць новы будынак, прафесіяналізм і спагадлівасць медперсаналу, камфорт і зручнасць ФАПа. Святлана Мікалаеўна вымерала незвычайнаму пацыенту і рэдкаму госцю адзін з важных паказчыкаў здароўя чалавека і працы сардэчна-сасудзістай сістэмы. узровень артэрыяльнага ціску. Вынікі мы, як і медыкі, выдаваць не будзем, але скажам, што і пацыент, і фельчар расталіся на пазітыўнай ноце, задаволеныя візітам.
Другі пункт візіту ў Даўгоўскі сельскі савет – бальніца сястрынскага догляду. Анатоль Ладыга зрабіў акцэнт, што ўвага да медыцынскай галіны надаецца на ўсіх узроўнях:
— Сустрэча сёння — гэта працяг працы ў частцы ўдасканалення як матэрыяльна-тэхнічнай базы, так і паляпшэння ўмоў для персанала і пацыентаў. Важна ведаць, у якіх умовах працуюць нашы медыкі, як сябе адчуваюць пацыенты, што неабходна змяніць, якія рэсурсы задзейнічаць.
Удасканаленне работы ў медыцынскай сферы, асабліва ў сельскіх населеных пунктах, актывізавалася яшчэ ў мінулым годзе па даручэнню Прэзідэнта. У нашым раёне гэты напрамак падвергся маштабнай мадэрнізацыі. У прыватнасці, летась устанавілі, у тым ліку і дзякуючы спонсарскай дапамозе, 3 модульныя ФАПы, якія сябе зарэкамендавалі як высокаэфектыўныя і камфортныя медыцынскія ўстановы. Станоўчыя водгукі работнікаў і пацыентаў пацвярджаюць правільнасць выбранага напрамку ў развіцці сельскай медыцыны.
Што да Даўгоўскай бальніцы сястрынскага догляду, то тут працягваецца праца. Сёння можна ацаніць прамежкавыя вынікі. Усё пачалося з замены вокнаў, у мінулым годзе была мадэрнізаваная сістэма ацяплення. На дадзены момант вядуцца працы па замене дзвярэй. У даляглядзе – замена даху.
Анатоль Ладыга зрабіў акцэнт на тым, што ў Даўгоўскай бальніцы сястрынскага догляду бачны клопат аб пацыентах на свае вочы. Сёння на апецы бальніцы знаходзіцца 38 чалавек, 22 з якіх маюць патрэбу ў кругласутачным доглядзе, — гэта ляжачыя пацыенты пасля інсульту, інфаркту. Тут можна даць самую высокую адзнаку працы персанала. Кіраўнік раёна сышоў ад казённага словазлучэння “Тут выконваюцца сацыяльныя стандарты”, кажучы аб стаўленні персанала, іх велізарнай працы, і пацыентах, & mdash; самотных і тых, у каго ёсць родныя, воляй лёсу якія апынуліся ў няпростых абставінах. Нашы медыкі сёння дапамагаюць і тым, і іншым, не быць заложнікамі сітуацыі. Яны ўзялі на сябе важную функцыю – клопат аб самых цяжкіх пацыентах. 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень яны нясуць адказнасць за жыццё і здароўе людзей. Сёння дзяржаўны сацыяльны клопат аб такіх пацыентах у прыярытэце. Трэба аддаць даніну павагі нашым урачам, медсёстрам, санітаркам, нянечкам, якія тут працуюць. Хацелася б адрасаваць словы падзякі за працу, з глыбокай павагай сказаць пра тую працу, якую яны штодня выконваюць, — адзначыў Анатоль Ладыга. — Таму што яны здымаюць большую частку нагрузкі з сем’яў, якія сутыкаюцца з такой праблемай. Паўтаруся, сёння дзяржава ўзяла на сябе клопат аб такіх пацыентах. Падобныя ўстанова – гэта выратаванне. Тут людзі атрымліваюць прафесійную медыцынскую дапамогу кругласутачна.
Кіраўнік раёна, развіваючы тэму, сказаў, што паэтапная работа па ўдасканаленні медыцынскай сферы ў Салігорскім раёне будзе прадоўжана. Гэта датычыцца не толькі сельскіх населеных пунктаў, але і Салігорска. раёна, датычыўся і гэтых пытанняў Планамерная праца ідзе. ліку аказвае і вобласць.
Кіраўнік раёна Анатоль Ладыга ў рамках візіту ў Даўгаўскі сельскі савет таксама правёў прыём грамадзян. Жыхары сельскіх населеных пунктаў наўпрост маглі звярнуцца да старшыні са сваімі праблемамі. Большасць пытанняў датычылася рамонту жыллёвага фонду і добраўпарадкавання.