Салігорскі раённы выканаўчы камітэт

02.12.2024 11:39 (обновлено: 11.12.2024 11:39)

Калядныя кірмашы ў Мінскай вобласці пачнуцца 14 снежня

Раённыя і рэгіянальныя калядныя кірмашы ў Мінскай вобласці пачнуцца 14 снежня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

На кірмашах можна будзе набыць харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, елкі і ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры, падарункавыя наборы, вырабы майстроў народнай творчасці. Калядныя рэгіянальныя кірмашы пройдуць у Мінскай вобласці ў перадсвяточныя і святочныя дні Нараджэння Хрыстовага і Новага года.

У Барысаве яны адбудуцца з удзелам арганізацый Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў, Жодзіна, у Вілейцы – з удзелам арганізацый Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў; у Маладзечне – з удзелам тых жа раёнаў – 21 снежня. У Нясвіжы і Слуцку кірмашы пройдуць 22 снежня.

У Жодзіне кірмашы запланаваны з удзелам арганізацый Бярэзінскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў, Жодзіна; у Салігорску – з удзелам арганізацый Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага раёнаў – 28 снежня.

«Менская вобласць не застаецца ў баку ад святочных мерапрыемстваў. У нас актыўна ідзе падрыхтоўка да святочных продажаў, стварэння навагодняга настрою ў пакупнікоў. Па выходных штотыдзень з 14 снежня будуць праходзіць кірмашы ў вобласці. Будзе праведзена каля 80 такіх кірмашоў. На кірмашах будзе не толькі шырокі продаж прадукцыі, але і святочная атмасфера, пройдуць культурна-масавыя мерапрыемствы з прыцягненнем творчых калектываў. Запланавана таксама больш за 100 ёлачных кірмашоў, яны будуць разгорнуты 21 снежня. З 1 снежня ў аб’ектах гандлю будуць масава праходзіць распродажы тавараў па зніжаных цэнах, выставы-продажы, рэкламныя акцыі. Да 7 студзеня пройдзе каля 500 такіх мерапрыемстваў», – распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама Наталля Суйкова. Калядныя раённыя кірмашы будуць праводзіцца штотыдзень па выхадных днях – з 14 снежня 2024 года па 7 студзеня 2025 года.